Гiмн

Гродзенскага дзяржаўнага хіміка-тэхналагічнага 

прафесійнага ліцэя

У горадзе над Нёманам

З гісторыяй славутаю,

Дзе людзі працавітыя

Спакон вякоў жывуць.

Усе дарогі горада,

Завецца што Гародняю,

Няўтомна і ўпэўнена

Нас у ліцэй вядуць.

Амаль, што паўстагоддзя ўжо

Ліцэй табе спаўняецца,

Сістэмы профтэхнічнай

Сапраудны ветэран.

З хімічнай прамысловасцю

Зрадніу сваіх выхоўнікаў

І многім пакаленням

Ты родным домам стаў.

Пашана і павага Вам

Вытворцы і выкладчыкі

За працу і майстэрства,

Наватарства ідэй.

Няхай штодня мацнее

Між намі дружба вечная

І пуцяводнай зоркаю

Ты будзеш нам, ліцэй!

Муз. Юрыя Візбара

Сл. Алены Навіцкай

Символика лицея